шпоры беларусский

1.Беларуская мова сярод иншых моу

У свеце налічваецца каля трох тысяч моў, якія паводле агульнасці паходжання падзяляюцца на вялікія групысемі.

Славянскія мовы ўтвараюць асобную групу — славянскую. На іх гавораць больш за 300 мільёнаў чалавек. Вылучаюць паўднёваславянскія мовы (балгарская, стараславянская (мёртвая мова), македонская, сербахарвацкая, славенская), заходнеславянскія мовы (чэшская, славацкая, польская, лужыцкая) і ўсходнеславянскія (руская, украінская і беларуская).

Навукоўцы не прыйшлі да адной думкі наконт прарадзімы славян. Паводле гісторыкаў старажытнай Русі, гэта басейн ракі Дунай. А. А. Шах-матаў лічыў, што ў славян было дзве прарадзімы: раён, дзе склалася праславянская мова, і раён, які славяне займалі напярэдадні рассялення па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Праславянская мова – гэта агульная крыніца для ўсіх сучасных славянскіх моў. праславянская мова выдзелілася ў далёкія часы з заходнебалтыйскай галіны старажытнай балтыйскай мовы. Такім чынам, можна адзначыць, што беларускі этнас утварыўся на базе трох усходнеславянскіх плямёнаў: крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў – у выніку асімілявання імі мясцовага балцкага насельніцтва.

2. Старажытнаўсходнеславянскі перыяд (Х–ХІV стст.)

У перыяд Х–ХІV стст. мова, на якой размаўлялі нашыя продкі, не мела адметных адзнак адносна гаворак іншых тэрыторый усходнеславянскіх плямёнаў. Цяпер яе называюць старажытнарускай. старажытнаруская мова – гэта агульная крыніца для сучасных рускай, украінскай і беларускай моў. На ёй размаўлялі ўсе ўсходнеславянскія плямёны.

У Х–ХІV стст. на старажытнарускай мове створана шмат рукапісных помнікаў (рэлігійных, дзелавых, мастацкіх і інш.), частка якіх захавалася да нашага часу пераважна ў выглядзе пазнейшых перапісаных копій. Многія з захаваных старажытнарускіх твораў напісаны на беларускай зямлі нашымі славутымі продкамі К. Тураўскім, К. Смаляцічам, Л. Богшам і інш. Вельмі шмат помнікаў таго часу былі ананімнымі, бо гэта было характэрна для сярэдневяковай літаратуры. Усім вядомыя «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых часоў», «Руская праўда» з’яўляюцца агульнай пісьмовай крыніцай, сумесным культурным здабыткам для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў.

3 Стан беларускай мовы у час ВКЛ и Рэчы Паспалитай

Перыяд фарміравання і развіцця старабеларускай літаратурнай мовы ахоплівае вялікі адрэзак часу, амаль паўтысячагоддзе. За такі доўгі перыяд адбываліся змены і ва ўмовах яе функцыянавання, і ў сферах выкарыстання, і ва ўзаемаадносінах з іншымі мовамі.

Ад ХІV ст. разам са смаленска-полацкімі граматамі дайшлі да нас дакументы, напісаныя ў Маладзечне, Слуцку, Мсціславе, а таксама ў Вільні і Троках, дзе выдаваў розныя акты князь Вітаўт. Актавае і юрыдычнае пісьменства наступных стагоддзяў вызначаецца значна шырэйшай геаграфіяй, намнога большым аб’ёмам, разнастайнасцю зместу і вельмі яскравай нацыянальнай моўнай адметнасцю.

У параўнанні з сучаснай старабеларуская літаратурная мова адметная не толькі з боку архаічнасці сваёй структуры. Хоць яна і функцыянавала ў розных сферах грамадскага жыцця, аж да дзяржаўных уключна, сацыяльная база яе была вузкай: ёю карысталася параўнальна невялікая частка грамадства, паколькі народныя масы былі пераважна непісьменныя. Яна не абапіралася на жывую моватворчасць народа, як у наш час.

Але народная мова таксама развівалася і мела свае асаблівасці, якія шмат у чым адрозніваліся ад афіцыйнага літаратурнага варыянта. І гэтыя адметныя рысы дайшлі да нас у кітабах – помніках, напісаных татарамі арабскім пісьмом па-беларуску. Паколькі татары былі мусульманамі, яны карысталіся арабскім пісьмом. Сваю мову яны даволі хутка страцілі, але пісьменнасць захавалі. Вось тады яны і пачалі пісаць на мове, якой карыстаўся наш народ. Трэба адзначыць, што магчымасці перадачы гукаў у арабскай графіцы даволі вялікія, напрыклад, у іх рознымі знакамі перадаваліся гукі [с], [с’], [з], [з’], [т], [т’], [ц], [ц’], [д], [д’], [дз], [дз’], і гэтая акалічнасць дазволіла перадаваць гучанне мовы ў некаторых момантах больш дакладна, чым гэта рабіла кірылічнае пісьмо. Дзякуючы гэтаму кітабы адлюстравалі такую тыповую для беларускай мовы з’яву, як дзеканне і цеканне. Такім чынам, мы можам сказаць, што за XIV–XV стст. сфарміраваліся асноўныя фанетычныя адметнасці беларускай мовы.

XVI–XVII стст. сталі часам росквіту старабеларускага пісьменства.

6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў першую друкаваную кнігу «Псалтырь» на старабеларускай мове (з элементамі царкоўнаславянскай) у Празе. Пазней ён надрукаваў астатнія кнігі Бібліі (усяго 23) на 2440 старонках, даўшы тым самым пачатак кнігадрукаванню ва ўсходніх славян. Менавіта з пачаткам кнігадрукавання працэс асветніцтва пашыраецца на нашыя землі, бо кніга стала значна таннейшай у параўнанні з папярэднім часам, калі ўсё перапісвалася ад рукі, а значыць, яна стала даступнай больш шырокаму колу насельніцтва. Даступнасць друкаванай кнігі стала штуршком для развіцця пісьменнасці сярод простых людзей. Справу Ф. Скарыны прадоўжылі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

Сярод помнікаў дзелавой старабеларускай літаратуры асабліва вядомыя тры рэдакцыі Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.). Роля Статута ў гісторыі беларускай мовы надзвычай вялікая. Ён замацоўваў лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства свайго часу.

Буйным помнікам канцылярска-юрыдычнага пісьменства з’яўляецца Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, дзе змяшчаюцца дакументы ад XIV да канца XVIIІ ст. У склад Метрыкі ўваходзяць разнастайныя па змесце і форме дакументы, якія выдаваліся літоўскімі князямі і польскімі каралямі, сеймам і ўрадавымі асобамі або паступалі ад іх да іншаземных урадаў, службовых і прыватных асоб.

20. Прынцыпы беларускай арфаграфіі

Арфаграфія – гэта сукупнасць правілаў практычнага пісьма, якія рэгулююць нормы напісання слоў.

Існуюць розныя прынцыпы арфаграфіі. Пад прынцыпам арфаграфіі разумеюць вызначальную, асноўную ідэю, заканамернасць, паводле якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. У беларускім правапісе выкарыстоўваюцца два асноўныя прынцыпы арфаграфіі – фанетычны і марфалагічны.

Фанетычны прынцып азначае передачу гукаў у адпаведнасці з іх вымаўленнем. У беларускай мове ён прымяняецца ў першую чаргу для перадачы на пісьме ненаціскных галосных, на ім грунтуюцца наступныя правілы: правапіс а, э, о; е, ё, я; правапіс ы, і, й пасля прыставак; правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах; правапіс галосных у складаных словах; правапіс падоўжаных зычных і інш.

Марфалагічны прынцып азначае аднолькавую перадачу абалонкі марфемы ў моцнай і слабай пазіцыях. На гэтым прынцыпе грунтуюцца правілы: правапіс звонкіх зычных на канцы слова; правапіс звонкіх перад глухімі і глухіх перад звонкімі; правапіс прыставак аб-, над-, пад-, перад-; правапіс зычных на стыку корня і прыстаўкі і інш.

4. Лёс беларускай мовы у часы Расiйскай iмперыi

У XVIII ст. беларуская мова атрымала пісьмовую фіксацыю галоўным чынам у інтэрмедыях і інтэрлюдыях да драматычных твораў, шта ставіліся ў тагачасных вучэльнях. З іх асаблівую цікавасць выклікаюць дзве камедыі ў зборніку 1787 г. выкладчыкаў рыторыкі Забельскай дамініканскай калегіі К. Марашэўскага і М. Цяцерскага. Гэтыя камедыі можна разглядаць як спробы стварэння новай беларускай літаратурнай мовы: усёй сістэмай сваіх графіка-арфаграфічных і лексічных сродкаў яны збліжаюцца з творамі беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. Узнікненне новага беларускага пісьменства і фарміраванне новай беларускай літаратурнай мовы, якое адбывалася на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст., звязаны з нацыянальным адраджэннем беларускага народа, з уздымам нацыянальна-вызваленчага руху народаў Расійскай імперыі. Ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску беларуская літаратура і літаратурная мова ўзнікалі як сродак духоўнага жыцця народа, яго барацьбы за сваё нацыянальнае вызваленне.

У канцы ХVIII ст. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была канчаткова далучана да Расіі. З гэтага часу афіцыйнай мовай на Беларусі стала руская (вялікаруская).

Паколькі багатыя традыцыі старабеларускага пісьменства былі перарваныя, новая беларуская літаратурная мова складвалася на народна-дыялектнай аснове.

Найбольш раннімі помнікамі беларускага пісьменства ХІХ ст. былі ананімныя творы: вершаванае апавяданне «Тэатр», гутаркі «Ой, вясніца-вясна!», «Праўда», «Вясна, голад, перапала», «Вось які цяпер люд стаў», «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Размова пана з мужыком» і інш., а таксама паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» .

Характэрныя рысы народнай гаворкі адлюстроўваюць і творы пісьменнікаў першай паловы ХІХ ст., якія пісаліся на беларускай мове, асабліва гэта тычыцца твораў Паўлюка Багрыма і Яна Чачота.

Сярод першых пісьменнікаў ХІХ ст., якія пісалі па-беларуску, былі Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі, А. Вярыга-Дарэўскі, В. Каратынскі,

У. Сыракомля, А. Плуг і інш. Найбольш буйной фігурай гэтага часу быў

В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога, па сутнасці, пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры.

У другой палове ХІХ ст. гэтую справу працягнуў Францішак Багушэвіч. Мова яго твораў адлюстроўвала агульнапашыраныя моўныя з’явы народнай моватворчасці.

Паўстанне 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага стала новай вехай у расійскай палітыцы русіфікацыі Беларусі. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення паўстання з’явіліся нелегальныя пракламацыі і адозвы, сярод якіх асобае месца займае першая беларуская нелегальная газета «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага. Яны таксама зрабілі свой унёсак у працэс фарміравання нацыянальнай літаратурнай мовы. Пасля задушэння паўстання рэзка ўзмацніўся нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Расійскім урадам была распрацавана цэлая сістэма мер, накіраваная на «абрусенне Паўночна-Заходняга краю» і «ўсталяванне рускага элемента» ў ім, на падаўленне імкненняў беларускага народа развіваць нацыянальную культуру і літаратуру на роднай мове.

У пачатку 1905 года ў Расійскай імперыі пачынаюццца рэвалю-цыйныя хваляванні. Урад, напалоханы размахам нацыянальна-вызвален-чага руху, ідзе на ўступкі нацыянальным меншасцям. Быў выдадзены так званы Закон аб свабодзе друку.

У 1906 годзе пасля выхаду сямі нумароў газеты «Наша доля» пачынае выходзіць газета «Наша ніва», якая друкавалася двума шрыфтамі – кірыліцай і лацінкай. Асновай праграмы «Нашай нівы» было «будзіць у беларусаў пачуццё чалавека і грамадзяніна», голасна гаварыць пра яго патрэбы і правы. Яна праіснавала амаль дзесяцігоддзе і гуртавала вакол сябе беларускіх пісьменнікаў, вяла культурна-асветніцкую работу сярод насельніцва Беларусі. Менавіта гэты перыяд стаў самым галоўным у фарміраванні беларускай літаратурнай мовы, калі склаліся асноўныя правапісныя і граматычныя нормы.

Увогуле колькасць выданняў на беларускай мове пасля падзей першай рускай рэвалюцыі 1905 года рэзка ўзрасла. Паводле падлікаў вучоных, у пачатку ХХ ст. (да Кастрычніцкай рэвалюцыі) выйшла 245 выданняў, тады як за ўсё ХІХ ст. толькі 75. Легалізацыя беларускага друку спрыяла таму, што пачынаецца ўніфікацыя беларускага правапісу: замацоўваецца фанетычны прынцып пісьма для перадачы галосных гукаў, а для перадачы зычных – марфалагічны. Акрамя таго, развіваюцца сродкі і прыёмы літаратурнага выражэння, што падняло літаратурную мову на новы ўзровень. Пачынаецца выпрацоўка навуковай і грамадска-палітычнай тэрміналогіі. Усе гэтыя з’явы прывялі да неабходнасці звесці выпрацаваныя нормы ў адзіную граматыку.

Важным, а магчыма, і рашаючым фактарам у выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы было тое, што буйныя беларускія пісьменнікі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. (В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас, З. Бядуля, Цётка,

Ц. Гартны) былі родам з цэнтральнай Беларусі.

.5 Развiццё беларускай мовы у 1917-1939 гг.

У 1917 годзе ні Лютаўская, ні Кастрычніцкая рэвалюцыі так і не далі Беларусі доўгачаканай дзяржаўнасці. У снежні 1917 года збіраецца Усебеларускі Кангрэс, які абірае ўстаноўчую раду і даручае ёй падрыхтаваць дакументы для абвяшчэння беларускай дзяржавы.

25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у час існавання якой выходзяць адразу пяць граматык беларускай мовы. Сярод іх найбольш аўтарытэтнай стала «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.

У 20-я гады разгарнулася шырокая дыскусія па пытаннях нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, бо ў сувязі з правядзеннем беларусізацыі, пашырэннем сфер выкарыстання беларускай мовы, павелічэннем колькасці людзей, якія сталі ёй карыстацца, выявіліся пэўныя недакладнасці граматыкі Б. Тарашкевіча.

Для ўпарадкавання нормаў роднай мовы ў лістападзе 1926 года была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.

Для далейшай апрацоўкі правапісу ў кастрычніку 1927 года пры Інбелкульце была створана спецыяльная правапісная камісія, у склад якой увайшлі С. Некрашэвіч (старшыня), Я. Лёсік,

В. Ластоўскі, П. Бузук, І. Бялькевіч, Я. Купала, У. Чаржынскі,

А. Багдановіч (сакратар). Камісія працавала па красавік 1929 года. Вынікам яе 33 пасяджэнняў стала выданне «Беларускі правапіс (праект). Апрацаваны правапіснай камісіяй БАН» (Мн., 1930), куды было ўключана 77 арфаграфічных правілаў.

У сакавіку 1930 года Інстытут мовазнаўства прыступіў да падрыхтоўкі новага праекта правапісу, які быў закончаны і надрукаваны ў 1933 годзе. У ім было 84 правілы. Пасля ўнясення невялікіх змен ён лёг у аснову пастановы Саўнаркома БССР ад 26.08.1933 г. «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». З улікам гэтай пастановы ў 1934 годзе быў выдадзены разгорнуты і дэталёвы звод арфаграфічных правілаў «Правапіс беларускай мовы».

Арфаграфічная рэформа 1933 года ў гісторыі беларускага мовазнаўства і беларускай культуры – з’ява неадназначная. З аднаго боку, выкліканая патрэбамі тагачаснай моўнай практыкі, яна ў значнай ступені абагульніла і рэалізавала здабыткі беларускага мовазнаўства 1920-х гадоў. З другога боку, рэформа, як і іншыя з’явы грамадскага жыцця, падпала пад моцны палітыка-ідэалагічны ўплыў. Многія правапісныя нормы былі абумоўлены пазалінгвістычнымі, палітычнымі меркаваннямі.

Арфаграфічная рэформа 1933 года ў гісторыі беларускага мовазнаўства і беларускай культуры – з’ява неадназначная. З аднаго боку, выкліканая патрэбамі тагачаснай моўнай практыкі, яна ў значнай ступені абагульніла і рэалізавала здабыткі беларускага мовазнаўства 1920-х гадоў. З другога боку, рэформа, як і іншыя з’явы грамадскага жыцця, падпала пад моцны палітыка-ідэалагічны ўплыў. Многія правапісныя нормы былі абумоўлены пазалінгвістычнымі, палітычнымі меркаваннямі.

16. Займеннік – гэта часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх.

Вылучаюцца наступныя разрады займеннікаў:

– асабовыя (я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны);

– зваротны (сябе);

– прыналежныя (мой, твой, наш, ваш, свой, іхні, ягоны, ейны);

– указальныя (гэты, той, такі, гэтакі, гэткі, столькі, гэтулькі);

– азначальныя (кожны, іншы, сам, увесь, самы, усякі, усялякі, любы);

– пытальныя (хто? што? які? каторы? чый? колькі?);

– адносныя (хто, што, які, каторы, чый, колькі);

– адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі);

– няпэўныя (нехта, нешта, нечы, нейкі, некаторы, некалькі, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый).

Пры скланенні асабовых займеннікаў сустракаюцца памылкі, якія робяцца пад уплавам рускай мовы. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на давальны і месны склоны.

Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб’ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыкметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай, найвышэйшай ступеняў параўнанняа сваёй дэрывацыйнай структуры прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя.

10. Адушаўлёныя назоўнікі, як правіла, абазначаюць назвы жывых істот

Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія аб’ектыўна існуюць, апрадмечаныя паняцці, якія, як правіла, спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: камень, стог, песня, талерка.

Абстрактныя назоўнікі абазначаюць паняцці, якія існуюць у нашай свядомасці, якія немагчыма выявіць органамі пачуццяў. Яны не спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: хуткасць, спажыванне, смеласць, сабекошт, радасць.

Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць рэчыва, непадзельную масу, вадкасць, для якіх неабходна нейкая адзінка вымярэння. Напрыклад: малако – літр малака, цукар – кілаграм цукру, вадарод – 1 моль вадароду.

Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў, жывых істот. Напрыклад: посуд, мэбля, моладзь, статак, лес, зграя.

13. . Скланенне ўласных імёнаў

Прозвішчы на (-я), якія суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду, набываюць склонавыя канчаткі адпаведных назоўнікаў першага скланення. Прозвішчы з асновай на г, к, х і ненаціскным канчаткам скланяюцца ў залежнасці ад полу асобы: жаночыя прозвішчы скланяюцца як назоўнікі першага скланення, а мужчынскія – як назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я).

Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца ў тым выпадку, калі адносяцца да мужчыны, а калі адносяцца да жанчыны, то не скланяюцца.

14. Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета. Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах. Вылучаюць тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі

Адносныя прыметнікі

Прыналежныя прыметнікі

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Якасныя прыметнікі маюць дзве ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую, якія маюць па дзве формы – простую і складаную. У індаеўрапейскіх мовах некаторыя прыметнікі маюць суплетыўныя (неаднакарэнныя) асновы ступеней параўнання

21. Правапіс звонкіх і глухіх зычных.

1. (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу,

2.Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку.

11. 3.1.3 Скланенне назоўнікаў

Падабенства ў сістэме скланення прыводзіць да інтэрферэнцыі ва ўжыванні канчаткаў. Таму трэба звярнуць увагу на адрозненні ў скланенні назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. У беларускай мове, як і ў рускай, выдзяляюцца тры тыпы скланення, і паміж імі існуюць некоторыя несупадзенні. У першую чаргу гэта звязана з тым, што ў беларускай мове пры скланенні трэба ўлічваць характар асновы назоўніка. 1)Асновы назоўнікаў падзяляюцца на чатыры тыпы:

2)асновы на мяккі зычны: песня, акацыя [акацыйа], дзень, столь;

3)асновы на цвёрды зычны: рана, стол, рота, код;

4)асновы на зацвярдзелы зычны: нара, дождж, праца, ноч, душа;

5)асновы на г, к, х: рэха, нага, рука, мох, стог.

Да першага скланення ў беларускай мове адносяцца назоўнікі

жаночага роду з канчаткамі (-я)

У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі

-а(-я) з’ўляюцца рознаскланяльнымі і маюць асобную сістэму канчаткаў.

Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі , -а, -е, -ё.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. У родным, давальным і месным склонах яны маюць канчаткі (-і), у творным склоне – канчаткі -у(-ю).

15. Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні. Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на

1 простыя

2, складаныя

3, і састаўныя

разрады лічэбнікаў

1)колькасныя (тры, восем, дзевятнаццаць, многа, мала, дзве шостыя);

2)зборныя (двое, пяцёра, дзявяцера, дзясяцера);

3)парадкавыя (першы, шосты, дзве тысячы восьмы).

Скланенне колькасных лічэбнікаў

м. р.н. р.ж. р.мн.л.

Н. адзінадноаднаадны

Р. аднагоадной (аднае)адных

Д. аднамуаднойадным

В. як Н. або Р.аднуяк Н. або Р.

Т. аднымадной (адною)аднымі

М. (аб) аднымаднойадных

Зборныя лічэбнікі

Зборныя лічэбнікі абое, абодва, абедзве, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, адно цэлае. Зборныя лічэбнікі, утвораныя ад колькасных, большых за дзесяць, ужываюцца рэдка

Парадкавыя лічэбнікі

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні: першы дзень, пятыя суткі, чацвёртая гадзіна. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: у дзве тысячы восьмым годзе, на трыста семдзесят пятым кіламетры.

17 Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан. Дзеясловы маюць пастаянныя прыкметы (трыванне, стан, пераходнасць, зваротнасць) і зменныя (лад, час і асобу). У форме прошлага часу і ўмоўнага ладу змяняюцца і па родах.

Пачатковай формай дзеяслова з’яўляецца інфінітыў, яго паказчыкамі з’ўляюцца формаўтваральныя суфіксы ь, -ці, -чы: хадзіць, несці, бегчы.

Дзеясловы бываюць закончанага і незакончанага трывання.

Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое пераходзіць на

прадмет.

накіраванае на сам суб’ект

Зваротнымі называюцца дзясловы, якія абазначаюць дзеянне, Для ўтварэння розных формаў дзеяслова выкарыстоўваюцца дзве асно-

вы: 1) аснова інфінітыва і 2) аснова цяперашняга і простага будучага часу

Лад дзеяслова выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці: дзеянне рэальнае, якое адбылося, адбываецца ці адбудзецца (абвесны лад), дзеянне пажаданае (загадны лад) і дзеянне магчымае (умоўны лад).

Абвесны лад дзеяслова мае тры часы: прошлы, цяперашні і будучы. Але дзеясловы закончанага і незакончанага трывання маюць розныя магчымасці ўтварэння формаў часу:

Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем.

1-е спражэнне2-е спражэнне

адзікмн.лікадз.лікмн.лік

я (-ю)мы -ём(-ем,-ом,-ам)я -у(-ю)мы -ім(-ым)

ты ш(-эш,-аш)вы -еце(-аце,-яце)ты -іш(-ыш)вы -іце(-ыце)

ён (яна, яно)

-е(-а,-э)яны -уць(-юць)ён (яна, яно)

-іць(-ыць)яны -аць(-яць)

Загадны лад дзеясловаў выражае пабуджэнне да нейкага дзеяння,

якое накіравана на нейкую іншую асобу

пры нейкай умове

Умоўны лад дзеяслова абазначае дзеянне, якое можа адбыцца толькі

25.ЛЕКСІКАЛОГІЯ, Лексіка, Амонімы- виды.

Лексіка – гэта слоўнікавы склад мовы. Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексіка мовы паводле лексічнага значэння слова. Слова мае граматычнае і лексічнае значэнне. Граматычнае значэнне – гэта абагульненае значэнне прадметнасці, дзеяння, прыкметы і т.п. Лексічнае значэнне – гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці.

Амонімы – вонкава аднолькавыя словы, якія не маюць нічога агульнага ў лексічным значэнні. Бываюць поўныя і няпоўныя амонімыярод няпоўных амонімаў вылучаюць наступныя віды:

1 Амафоны – словы, аднолькавыя па гучанні і розныя па напісанні: грып – грыб, код – кот,

2 Амографы – словы, аднолькавыя па напісанні і розныя па гучанні (як правіла, адрозніваюцца націскам): пры́клад – прыклáд, гадзíна – гáдзіна, кáса – касá, пáра – парá,

3 Амаформы – словы, якія супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах: кліч (загадны лад дзеяслова і назоўнік), як (назоўнік і злучнік), вусны (назоўнік і прыметнік)оўныя лексічныя амонімы вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, пры гэтым маюць аднолькавыя граматычныя формы: міна, кран, бабка, лава, кар’ер, кавалер, люлька, кулак, тур.

27.Паронімы, Антонімы

Паронімы – гэта, як правіла, аднакаранёвыя словы адной часціны мовы, падобныя па гучанні, але розныя па сваім лексічным значэнні: абанемент ‘дакумент на права карыстання чым-небудзь’ – абонент ‘асоба, якая мае абанемент, карыстальнік’;

Антонімы – гэта словы з лагічна процілеглым лексічным значэннем, якія ўсё ж азначаюць суадносныя паняцці: нацыяналізацыя – прыватызацыя, пакаранне – памілаванне,

28. лексіка паводле паходжання

Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.

Спрадвечна беларуская лексіка – гэта словы, якія існавалі ўвесь час у мове нашых продкаў, яны ўзніклі і ўзнікаюць у мове на базе ўласнай граматычнай і лексічнай сістэм. Сярод іх вылучаюцца:1) індаеўрапейская лексіка – самыя старажытныя (IIII тыс. да н.э.) словы, карані якіх існуюць у большасці індаеўрапейскіх моў: маці – mater (лат.), mother (англ.), Mutter (ням.), 2) агульнаславянская (праславянская) лексіка – словы, якія ўзніклі ў часы славянскага адзінства II тыс. да н.э. – I тыс. н.э.), калі існавала праславянская мова. 3) усходнеславянская лексіка – словы, вядомыя з часоў, калі ўсходнеславянскія плямёны выдзеліліся з агульнаславянскай еднасці і прыйшлі на тэрыторыі Старажытнай Русі (VІІІ–ХІІІ стст 4) уласнабеларуская лексіка – словы, якія ўзніклі ўжо тады, калі сфарміравалася беларуская нацыянальная мова (ХІV–ХVІІ стст)

18. Дзеепрыметнікгэта асобая неспрагальная форма дзеяслова, якая мае прыкметы дзеяслова (трыванне, стан і час) і прыметніка (род, лік, склон).

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца

пры дапамозе суфіксаў -уч-(-юч-) ад дзеясловаў 1-га спражэння (пішучая, вядучыя) і -ач-(-яч-) ад дзеясловаў 2-га стражэння (разводзячая, эканомячыя).

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання 1-га спражэння пры дапамозе суфіксаў -ом-, -ем- і -ім-, -ым- ад дзеясловаў

2-га спражэння: прадказуемы, любімы.

Уласцівыя для беларускай мовы і часцей ўжывальныя дзеепрымет-нікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -, -ан-,

н-, -т- ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеяслова: сказаць –

сказаны, разнесці – разнесены,

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -,

н-, -ан-(-ян-), -т-: прачыта-н-ы, прынес-ен-ы, зладж-ан-ы, разбі-т-ы.

Для беларускай мовы не характэрны зваротныя дзеепрыметнікі.

Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне, мае прыметы дзеяслова і прыслоўя і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?

Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: што зрабіўшы? – сказа-ўшы, прыбег-шы; што робячы? – ганя-ючы, бач-ачы.

Дзеепрыслоўі бываюць зваротныя і незваротныя: падхапіўшыся, смеючыся, сказаўшы.

24 Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

1 З вялікай літары пішуцца:

усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў, але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь,

першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы,

простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Таварыства Чырвонага Крыжа,

слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў,

словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры, Палац спорту, Палац мастацтваў, але: Зімовы палац, дом адпачынку.

2 З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзялен-няў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет,

ІІ Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў.

З вялікай літары пішуцца:

усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі; усе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і ступень): медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза;першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

ІІІ Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў.

1 З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусьднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сімфонія Бетховена, Венера Мілоская, Янтарны пакой,

З малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка, ампір, мадэрн.

IV Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў.

1 З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне, Рэфармацыя, Грунвальдская бітва, Першая сусветная; аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Новы год, Свята працы, Дзень ведаў;

2 З малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, неаліт, залаты век,

19. Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Сінтаксіс беларускай мовы мае свае пэўныя адрозненні ад сінтаксісу рускай мовы:

1 У беларускай літаратурнай мове не так часта, як у рускай, ужываюцца кароткія прыметнікі ў ролі выказніка: он болен – ён хворы, он умен – ён разумны, она смешна – яна смешная, она бела – яна белая.

2 Назоўнік у ролі выказніка ў беларускай мове можа ўжывацца не толькі ў назоўным, а і ў іншых склонах, што не характэрна для рускай мовы.

Я таксама камандзірам (тв. склон), хоць служу другое лета

3 У беларускай мове прыналежнасць значна часцей выражаецца прыналежнымі прыметнікамі, чым у рускай. У рускай мове вельмі часта прыналежнасць выражаецца родным склонам назоўніка. Бацькаў кажух –

полушубок отца,

4 Пры пабудове пытальных сказаў у беларускай мове выка-рыстоўваецца часціца ці, якая ставіцца ў пачатку сказа. У рускай мове выкарыстоўваецца часціца ли, якая ставіцца пасля слова, да якога яна

стасуецца

. Ці ведаеш ты правіла напісання ‘не’ з дзеясловамі?

5 У беларускай мове назоўнікі ў спалучэнні з лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ставяцца ў форме множнага ліку: два рублі,

дзве капейкі, тры ўзроўні, чатыры дрэвы.

6 Дзеясловы са значэннем дзеяння і стану (хадзіць, ляцець, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з

прыназоўнікам па: хадзіць па балотах, бачыцца па вечарах.

7 Для выражэння мэты дзеяння пры дзеясловах руху ў рускай мове ўжываецца прыназоўнік за з формай творнага склону: пойти за хлебом,

поехать за сыном, пойти за малиной.

8 Пры дзеясловах смяяцца, кпіць, здзекавацца, глуміцца, насміхацца, жартаваць, рагатаць, цешыцца, дзівіцца дапаўненне ўжываецца ў форме роднага склону з прыназоўнікам з : смяяцца з брата, жартаваць з сябра,



Страницы: 1 | 2 | 3 | Весь текст